Кожнае летапіснае апавяданне раскрывав паасобныя рысы характару Рагнеды, і ўсе яны даюць цэласнае ўяўленне пра яе. У запісе 980 г. мы бачым Рагнеду гордай князёўнай, што не пажадала выйсці замуж за сына рабыні (маці Уладзіміра была ключніцай), сказаўшы пры гэтым: «Не хачу разуць рабычыча». Мы ўжо гаварылі, што не гэтыя словы з’явіліся прычынай нападу Уладзіміра на Полацк. Магчыма, яна іх не гаварыла і яны прыпісаны ёй паданнем. Думаем, што гэтыя словы былі хутчэй за ўсё сказаны Уладзіміру пасля захопу Полацка, калі ён самохаць захацеў узяць яе за жонку. Яны і былі прычынай жорсткай расправы з яе бацькам, маці і братамі. У адным з летапісаў ёсць такія словы Рагнеды, звернутыя да Уладзіміра: «Ты, озлобясь за одно моё слово, отца моего убил, землёю его овладел, меня, яко пленницу, в жёны взял…»>219 Можна думаць, што ў иазнейшы час зняважлівыя словы Рагнеды пра Уладзіміра, згодна з фалыслорнымі традыцыямі, былі ўспрыняты як галоўная прычына нападу апошняга на Полацк.
У гістарычнай літаратуры словы Рагнеды «хачу за Яраполка», сказаныя ёю пасля адмовы Уладзіміру, тлумачацца як паказчык таго, што Рагвалод быў у саюзе з Кіевам, дзе княжыў Яраполк. Зразумела, што Полацк, знаходзячыся паміж Кіевам і Ноўгарадам, якія супернічалі між сабою, і будучы пакуль што слабейшим за кожны з іх, павшей быў весці вельмі складаную і тонкую дыпламатыю, якая заключалася галоўным чынам у выкарыстанні супярэчнасцяў паміж імі і перацягненні на свой бок то Кіева для барацьбы з Ноўгарадам, то Ноўгарада для барацьбы з Кіевам. Таму цалкам магчыма, што Рагвалод, збіраючыся нападаць на Ноўгарад, мог увайсці ў саюз з Яраполкам, замацаваўшы гэта ў звычаях таго часу шлюбнымі адносінамі. I ўсё ж ёсць падставы лічыць гэтыя словы за пазнейшую ўстаўку ў летапісе. Папершае, добра вядома, што Яраполк быў ужо жанаты з палоннай грэчаскай манашкай. Праўда, Яраполк быў язычнікам і таму мог мець некалькі жонак. Але трэба ўлічваць, што ён выхоўваўся яго бабкай хрысціянкай Вольгай. У адным летапісе сказана, што Яраполк «любіў хрысціян і калі сам не ахрысціўся, баючыся народа, то, прынамсі, другім не перашкаджаў»>220. Некаторьщ гісторыкі (В. Тацішчаў, С. Салаўёў) схільны былі бачыць яго паражэнне ў барацьбе з Уладзімірам яго прыязнасцю да хрысціянства. Але нават калі б Яраполк і пасватаўся да Рагнеды, то гэта гордая князёўна наўрад ці задаволілася б роляю другой жонкі. 3 усяго гэтага можна зрабіць дапушчэнне, што словы «Яраполка хачу» з’яўляюцца тэндэнцыйнай устаўкай летапісцакіяўляніна, каб гэтым самым падкрэсліць прыхільнасць Полацка да Кіева. Увядзенне Яраполка ў гэта летапіснае апавяданне стварыла асабісты трохкутнік, у якім нельга не бачыць увасабленне палітычнага трохкутніка. Наогул, у легендарнай гісторыі сватання наўгародскага і кіеўскага князёў да дачкі полацкага князя летапісцам асэнсаваны тагачасныя палітычныя ўзаемаадносіны, і ў першую чаргу барацьба Ноўгарада і Кіева за ўплыў у Полацку.
Запіс 1128 г. высвятляе нам новыя выдатныя якасці Рагнеды: яе бязмежную адданасць айчыне і пякучую нянавісць да яе ворагаў, высокі жаночы гонар і мужную мацярынскую любоў. Усё гэта і штурхае яе на гераічны ўчынак — помсту Уладзіміру. I калі ёй не ўдаецца забіць яго, яна бясстрашна чакае смерці, ад якой выратоўвае яе сын Ізяслаў. Што гэта: легенда, якая ўспрымаецца як праўда, ці праўда, якая з цягам часу стала легендай? Хутчэй за ўсё адно і другое тут знітаваліся ў арганічнае цэлае, каб не толькі праўдзіва перадаць, але і ўзвялічыць высакародную непаўторную постаць Рагнеды. Цвярскі і Густынскі летапісы таксама пацвердзілі ў традыцыях свайго часу яе духоўнае хараство і яе мара льную перавагу над Уладзімірам.
У свой час беларускі гісторык Д. Леанардаў адзначыў, што горды воблік Рагнеды навечна адбіўся ў памяці народа як «зыходная падзея»>221 яго гісторыі. I сапраўды, вобраз Рагнеды ўвасабляе сабой канчатковае заваяванне Полацкам сваёй незалежнасці і непрымірымасці яго да Кіева. Вобраз палымянай непакорнай палачанкі прайшоў скрозь тоўшчу стагоддзяў і заззяў новым нязгаслым святлом у мастацкіх палотнах, у музычных творах, у паэмах такіх рэвалюцыйных паэтаў, як К. Рылееў, Т. ІПаўчэнка і Я. Купала. I трэба толькі здзіўляцца, што ў апошні час выявілася тэндэнцыя прынізіць вобраз Рагнеды і ўзвысіць вобраз Уладзіміра. I ўжо не крывавым дэспатамзабойцам Рагвалода і яго сыноў выступав Уладзімір у аднайменным рамане С. Склярэнкі, а гуманным князем, і ўжо не гордай, а пакорнай мы бачым Рагнеду, якая сама разувае Уладзіміра, дарэчы, называючы яго конунгам Вальдэмарам (відаць, С. Склярэнка гэтым хацеў сказаць, што яна была нарманкай). Болынага здзеку над гістарычнай праўдай прыдумаць нельга.