Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 35

Шрифт
Интервал

стр.

ПАШЫРЭННЕ ХРЫСЦІЯНСТВА

Рагнеда, як мы ўжо бачылі, прычынілася і да пашырэння хрысціянства ў Полаччыне. Прыняцце новай веры было адной з найважнейшых падзей у нашай гісторыі. Хоць і бясспрэчна, што хрысціянства як масавая з’ява ішло да нас з Кіева, аднак яно зусім новым фактам для насельніцтва Беларусі не магло быць. Нельга забывацца, што ўпомнены намі вышэй Ансгарый у 30-я гады IX ст. рабіў пэўныя спробы пашырэння хрысціянства ў славенаў і крывічоў. ГІаколькі полацкія воіны ўдзельнічалі ў паходах на Візантыю і некаторыя з іх маглі прыняць новую веру яшчэ да масавага хрышчэння, не выключана ранейшае існаванне ў Полацку хрысціянскай абшчыны, як гэта было ў Кіеве.

Афіцыйна хрысціянства прынята Кіевам у 988 г. па ініцыятыве вялікага князя Уладзіміра, які за гэта атрымаў тытул Святога. Хрышчэнне ўсходнеславянскага насельніцтва, было гвалтоўным актам. У Ноўгарадзе, напрыклад, як сведчыць прыказка, хрысцілі «мячом і агнём»>222. Народ нялёгка адракаецца ад сваіх ранейшых поглядаў, вераванняў і звычаяў.

Навукай устаноўлена, што прынятае хрысціянства доўгі час было толькі знешняй фармальнасцю, што новая вера павінна была ўжывацца з старой верай і прыстасоўвацца да яе. У выніку гэтага ўтварылася своеасаблівае двухвер’е. Каб зразумець прычыну жывучасці язычніцтва, трэба нагадаць тое, што хрысціянства спачатку пашыралася толькі сярод славянскага насельніцтва, у той час як неславянскае пакідалася ў старой веры>223. Трэба думаць, што доўгі час на тэрыторыі Беларусі заставаліся астравы балцкага насельніцтва, якія таксама жывілі сабою язычніцкія перажыткі ў славянскага насельніцтва. Магчыма, гэтым і трэба тлумачыць позняе хрышчэнне радзімічаў>224, на тэрыторыі якіх, як лічаць даследчыкі, было досыць густое балцкае насельніцтва, позна аславяненае>225. Пра тое, што неславянскае насельніцтва доўгі час не падпадала хрысціянізацыі, ніяк нельга забывацца. Гэта акалічнасць давала сябе знаць яшчэ ў сярэдзіне XIII ст., нават у канцы XIV ст. і растлумачвае некаторыя незразумелыя на першы погляд факты нашай гісторыі, пра што мы будзем гаварыць пазней.

Паводле летапісу, Уладзімір, хрысціўшыся сам, ахрысціў і сваіх сыноў, якіх пасля разаслаў па гарадах, у тым ліку Ізяслава ў Полацк, а Святаполка ў Тураў. Даследчыкі ўжо даўно ўсумніліся ў магчымасці таго, што ўсе сыны Уладзіміра ў 988 г. маглі быць разасланы па гарадах, бо многія з іх былі зусім малалетнія, а некаторыя, магчыма, яшчэ не нарадзіліся>227. Таму зразу мела, што гэты запіс можа толькі праўдзіва сведчыць, куды быў пасланы той ці іншы сын Уладзіміра, а не дату гэтых падзей. Як мы бачылі, аб разасланні сыноў Уладзіміра гаворыцца непасрэдна ўслед за паведамленнем пра іх хрышчэнне. Відаць, гэтым падкрэслівалася, што хоць разам з імі пасылаліся епіскапы, на іх таксама ўскладаліся і абавязкі па пашырэнні хрысціянства ў іх абласцях. Нягледзячы на адсутнасць непасрэдных сведчанняў, даследчыкі ўсё ж з вялікай доляй упэўненасці мяркуюць, што епіскапствы ў Полацку і Тураве былі ўтвораны аднымі з першых, недзе ў 991–992 гг.

Пра падзеі, звязаныя з увядзеннем хрысціянства ў Тураве, захаваліся некаторыя паданні, якія адначасова могуць праліць святло і на далейшы лёс Тура. Ці сядзеў ён у Тураве пасля забойства Рагвалода? Нам здаецца, што Тур знаходзіўся ў Тураве, прынамсі, да таго часу, пакуль туды не быу пасланы пасля прыняцця хрысціянства сын Уладзіміра — Святаполк. Падставай для такога меркавання з’яўляецца паданне, паводле якога Тураў аказаў супраціўленне прыняццю хрысціянства>229. На крывавыя падзеі, звязаныя з хрышчэннем тураўцаў, указвае і паданне пра каменныя крыжы (яны ёсць і цяпер у Тураве), якія нібыта самі некалі прыплылі з Кіева па вадзе да горада, і рака пачырванела ад крыві>231. Відаць, у тэты час і быў знішчаны Тур, і расправа з ім была не менш жорсткай, чым з Рагвалодам, а яго месца заняў Святаполк, які пазней за сваю жорсткасць атрымаў ганебны тытул Акаяннага. Ускосна гэта можа пацвердзіць паданне, якое гаворыць, што пасля Тура ў Тураве стаў князем Уладыка >232. Як вядома, апошняе — тытул епіскапа. Як бачым, легенда дакладна перадае сутнасць справы. Тура ў Тураве не стала пасля насаджэння хрысціянства і з’яўлення там епіскапа («уладыкі»), Уяўленне народа аб уладыку як тураўскім князю магло скласціся і таму, што Святаполк быў яшчэ малалетні (10–12 гадоў) і ім мог апекавацца епіскап — уладыка.


стр.

Похожие книги