Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 33
РАГНЕДА
Вяртаючыся да Полацка, мы звернем увагу зноў на Рагнеду, якая, па сутнасці, з’яўляецца галоўным героем летапісных апавяданнаў 980, 988 і 1128 гадоў і з якой звязаны далейшы лёс яе радзімы. Вобраз яе найболын успрыняў легендарный рысы, але гэта, вядома, не значыць, што яе не было ў сапраўднасці. Пра яе неаднаразова ўпамінаюць летапісы, называюцца яе дзеці, указаны год яе смерці (1000), пра яе ў народнай памяці таксама засталіся паданні.
Асоба яе прыцягвала да сябе асабліва пільную ўвагу даследчыкаў. I гэта тлумачыцца ў значнай меры яе легендарнасцю, выяўленне якой і выклікала найболын спрэчак. Некаторыя вучоныя, зыходзячы з тэорыі запазычання сюжэтаў у народным эпасе, даходзілі да крайнасцяў. Б. Сакалоў аб’яўляў Рагнеду злепкам з тыпу «дзевыасілка» са старанямецкага эпасу. Адзначалася таксама падабенства лёсу Рагнеды з лёсам гераінь скандынаўскіх сагаў. Сапраўды, у адной з іх апавядаецца пра сватанне нарвежскага конунга да дачкі другога, якую звалі Асай. Атрымаўшы адмову, ён гэтак жа, як і Уладзімір, ідзе вайной. У баі гінуць і бацька і брат Асы, а яе самую пераможца бярэ сабе за жонку, але праз гады два гіне ад рукі падасланага ёй забойцы. У Асы, як і ў Рагнеды, ёсць сын ад мужазахопніка, і гэтак жа, як Рагнеда пасля разрыву з Уладзімірам атрымлівае з Ізяславам сваю вотчыну, Аса таксама па смерці мужа ідзе ў тое княства, якім валодаў яе бацька, і там выхоўваецца яе сын>216.
Ёсць агульнае ў Рагнеды і з гераіняй сагі аб Алаве — Гудрун>217. Указваючы на гэтыя факты, Е. А. Рыдзеўская не выключала магчымасці пранікнення летапіснага сказания пра Рагнеду ў нарвежскі эпас>218, асабліва ў сагу пра Алава. Амерыканскі вучоны Крое у 1931 г. выказаў думку, што ў жонцы Уладзіміра, якая апекавалася над юным Алавам у час яго знаходжання на Русі, трэба бачыць нікога іншага, як Рагнеду, хоць яна і ўведзена ў сагу пад імем Алогіі (Вольгі).
Аднак вывады пра запазычанне сюжэтаў трэба рабіць вельмі асцярожна. Нельга забывацца, што ў тыя старадаўнія часы паміж шматлікімі ўдзельнымі князямі вельмі частымі былі войны, у якіх маглі паўтарацца або вар’іравацца аднолькавыя жыццёвыя сітуацыі, такія, напрыклад, як жаніцьба пераможцы на дачцэ пераможанага ці забітага князя, за чым, натуральна, паколькі шлюб быў гвалтоўны, магла ісці помета маладой жонкі нялюбаму мужу, ад’езд яе на радзіму і інш. Менавіта гэтым найперш (а не выключна запазычаннем) і трэба тлумачыць падабенства і ўстойлівасць сюжэтаў народ нага эпасу.
I ў той жа час кожная жыццёвая сітуацыя, што адбівалася ў тым ці іншым творы, нягледзячы на падабенства, захоўвае ў сабе і шэраг непаўторных момантаў. I сапраўды, як ні нагадвае летапіснае апавяданне пра Рагнеду некаторыя скандынаўскія сагі, усё ж ніводная з іх гераінь не адмаўляе свайму жаніху з прычыны яго нізкага паходжання. Ніводная сага не гаворыць пра заступніцтва за маці малалетняга сына, як гэта мы бачым у апавяданні аб Рагнедзе. Не адзначана ў іх і заступніцтва за гераіню баяраў, што мела месца ў выпадку з полацкай князёўнай. Гэтыя і іншыя дэталі паказваюць, што апавяданне аб Рагнедзе мае больш праўдзівыя гістарычныя вытокі і яго нельга цалкам аб’яўляць летапіснай легендай, як гэта назіраецца ў некаторых даследаваннях. Тое, што асоба Рагнеды з цягам часу аздобілася легендамі, толькі падкрэслівае яе незвычайнасць, а не адмаўляе яе сапраўднасці.