Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 9

Шрифт
Интервал

стр.

КРЫВІЧЫ побач з дрыгавічамі адыгралі першаступенную ролю ў фармаванні беларускага народа. Яны, бясспрэчна, былі самым шматлікім у сходнее лавянскім племем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якод яны рассяляліся, а менавіта: ад Верхняга (а магчыма, і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны>62.

I па сённяшні дзень ідуць спрэчкі аб тым, ці былі крывічы славянамі. У свой час А. Шлёцар на падставе таго, што ў першым пераліку ўсходнеславянскіх плямёнаў Лаўрэнцьеўскі летапіс не ўпамінае крывічоў, палічыў немагчымым адносіць апошніх да славянаў і прызнаваў іх за латышоў. П. Шафарык абвяргаў гэту думку. У ліку йішага ён заўважыў, што латышы ўсіх усходніх славянаў называюць «крэвамі», г. зн. крывічамі, якія былі іх непасрэднымі суседзямі. Такога, вядома, не адбылося б, калі б крывічы з’яўляліся родзічамі латышоў.

У далейшым даследчыкамі не выказвалася сумнення ў славянская прыналежнасці крывічоў, аднак у самы аггошні час зноў усплыла напаверх думка Шлёцара, і пра іх сказана, што яны былі або ўсходнім балцкім племем, або моцна збалтызаванымі славянамі>63. Першае наўрад ді можа быць правільным, 6о ў тым месды летапісу, дзе гаворка ідзе пра наганскія звычкі славянскіх плямёнаў, побач з вядічамі, радзімічамі і севяранамі названы і крывічы>04. Што да другога, то не толькі крывічы, але і дрыгавічы і радзімічы, пасяліўшыся сярод балтаў і пражыўшы доўгі час у іх асяроддзі, сталі ў пэўнай ступені збалтызаванымі.

Дадзеныя, якія маюцца ў распараджэнні сучаснай гістарычнай навукі, даюць падставу лічыць устарэлай думку аб прыходзе крывічоў з поўдня. Сапраўды, цяжка ўявіць, каб такое магутнае племя магло быць выцеснена з поўдня Беларусі дрыгавічамі, як у свой час лічыў П. Галубоўскі>65 і іншыя даследчыкі, і замацавацца толькі на Дзвіне. Апроч таго, вельмі розняцца археалагічныя культуры крывічоў і славянаў Сярэдняга Падняпроўя. Адрозненне назіраецца і ў моўных асаблівасцях гэтых славянскіх груп>66.

У пачатку 20-х гадоў нашага стагоддзя К. Буга і А. Спіцын выказалі думку аб заходнім паходжанні крывічоў: першы — з Польшчы, другі — з Германіі. У апошні чае тэты погляд на рознабаковым навуковым матэрыяле (археалагічным, лінгвістычным і тапанімічным) пацвердзіў В. Сядоў. Праўда, некаторыя даследчыкі яго аспрэчваюць. Аднак такі аргумент, як адсутнасць доўгіх курганоў у БужскаВіслен- скім міжрэччы, не можа быць сур’ёзна ўзяты ў разлік, бо ў апошні час прыналежнасць доўгіх курганоў да крывіцкіх старажытнасцяў бярэцца пад сумненне>67. Наогул, археалагічныя довады пакуль што яшчэ вельмі спрэчныя і хісткія, каб толькі на іх можна было абаперціся ў навуковай дыскусіі.

Са свайго боку, было ўказана на вобласць пашырэння прозвішчаў з суфіксам «енка» (тыпу «Бандарэнка»), што цягнецца суцэльнай ненарыўнай паласой з Сярэдняга Падняпроўя ў Верхняе і ўніз па Заходняй Дзвіне, уключаючы раён Полацка>68. Гэта быццам бы гаворыць пра дняпроўскае паходжанне крывічоў. Аднак нельга прозвішчамі, якія з’явіліся ў пазнейшы час, абгрунтоўваць з’явы глыбокай старажытнасці.

Гэтак жа як і рух славенаў, так і рух крывічоў добра паказвае тапаніміка. Найперш звернем увагу на наяўнасць крывіцкіх тапЬнімаў у палабскіх вёсках, што ўпамінаюцца ў граматах каля 1160 і 1320 гг. А некаторыя крывіцкія назвы існавалі яшчэ ў XIX ст.>69. Трэба звярнуць увагу і на тое, што на польскіх землях таксама рассыпана нямала крывіцкіх тапонімаў. Мы знаходзім іх у былых губернях: Варшаўскай, Люблінскай, Калішскай, Келецкай, Плоцкай, Седлецкай і Петракоўскай>70.

Асабліва шмат крывіцкіх тапонімаў у былой Сувалскай губерні: Крэйвяны, Крэйвае, Крэйва, Кржывулькі, Кржывец, Крэўнішкі, Крэвінскі, Кржыве, Крэйвінцы, Кржыванды і Крэйве>71. Цалкам магчыма, што апошнімі тапонімамі адзначаны шлях прасоўвання крывічоў на ўсход, у Панямонне. А ў цэлым прыведзеныя тапонімы могуць пацвярджаць думку аб прыходзе гэтага племя праз НёманскаБугаўскае міжрэчча.

Нельга таксама абысці факт наяўнасці крывіцкіх тапонімаў у Венгрыі, Галіцыі, на Падоллі і Валыні, у былой Кіеўскай губ… Крывіцу ў Ровенскім павеце польскі гісторык Нарушэвіч нават лічыў сталідай крывічоў


стр.

Похожие книги