Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 10

Шрифт
Интервал

стр.

. Гэтыя факты не даюць магчымасці выключыць руху крывічоў зпад Карпатаў цераз Падолле, Валынь і Кіеўшчыну ў заходнюю частку Беларускага Палесся, дзе мы знаходзім тапонімы: Крыўляне (Брэсцкі пав.), Крыўляны (Кобрынскі пав.), Крывічы (Пінскі пав.)>74.

Усе ўказаныя тапонімы адхіляюць думку, што крывічамі стала называцца тая група славянаў, якая асімілявала мясцовае іншапляменнае насельніцтва Беларусі>75. Як бачым, крывічамі яны называліся яшчэ да прыходу на нашу зямлю. Тут дарэчы будзе пагаварыць пра гэту назву. Нядаўна апублікаваны матэрыял, згодна з якім крывічы сваё імя нібыта ўнаследавалі ад сярэдняй дачкі міфічнага славянскага цара Багуміра — Скрэвы і таму першапачаткова называліся скры вічамі (правільней скрэвічамі). У пацверджанне гэтага прыводзіцца дакумент, згодна з якім рымскі папа ў 834 г. назначыў Ансгарыя сваім легатам да ўсіх паўночных народаў, у тым ліку да славенаў і сісрыдэвіндаў. Пад апошнімі, маўляў, і трэба разумець скрывічоў>76. Хаця і Багумір і Скрэва пэўна ж былі пазней прыдуманы, але ўсё ж нам здаецца, што крывічы спачатку сапраўды называліся скрэвамі. Намі выяўлены тапонімы Скржывін (у 30 км на поўнач ад Познані балоцістая мясцовасць над р. Вартай) і Скрыжывец (Цешынскі пав. у Аўстрыі)>77. Прычым першы з іх мае форму і Кржэвіны, што ясна ўказвае на яго прыналежнасць да крывіцкіх тапонімаў. Можна думаць, што пачатковае «с» у далейшым магло адпасці пры збегу трох зычных і назва атрымала форму «крэвы», «крывы», «крывічы». У Верхнім Панямонні крывічы, відаць, былі больш вядомы як «крэвы». Сапраўды, нельга лічыць выпадковым канцэнтрацыю ў адным рэгіёне такіх назваў, як Крэва і Закрэўе (Смаргонскі рн), Крэйванцы (Ашмянскі рн), Крэвалоск (упамінаецца ў 1657 г. у Ашмянскім павеце)>78, Крэйвішкі (Маляцкая вол. Віленскага пав.), Крэйвы (Янішская вол. таго ж пав.), Крзўны (Шырвінцкая вол. таго ж пав.). Аднак трэба зазначыць, што тут побач быту юць такія тапонімы, як Крывічы (Няменчынская вол. Віленскага пав. і Белідкая вол. Лідскага пав.) ці Крыўск (Забрэзская і Крэўская вол. Ашмянскага пав.)>79, але яны адзінкавыя. Нават калі папольску Кржывін>80, то панямецку Крэвін>81. Па ўсім відаць, што і Вільня спачатку мела назву не Крывічгорад>82, а Крэвагорад, што і пацвярджае яго літоўская назва Крэвайпіліс>83. 3 цягам часу яна перайначылася ў Крывы горад. Зазначым, што падобная назва — Крывагарадзішча — існавала і ля вытокаў Акі, на захад ад г. Кромы>84. Паказальна, што ў латышскай мове захавалася найболын старажытная форма назвы крывічоў — крэвы. Ва Усходняй Латвіі (Латгаліі) захавалася значная колькасць адпаведных тапонімаў: у Дзвінскім павеце — 15, у Рэжыцкім — 9, у Люцынскім — 3. Больш таго, крывічы, якія выселіліся далёка на ўсход, нярэдка захоўвалі сваё старажытнае імя (с. Крэва пры вусці ракі Крэўкі ў Корчаўскім пав. Цвярской губ. і с. Крэўе ў Болхаўскім пав. Арлоўскай губ.)>86.

У свой час М. Касторскі і некаторыя іншыя даследчыкі на падставе сведчанняў Адама Брэменскага і Пятра Дусбурга лічылі, што крывічы атрымалі сваю назву ад літоўскага паганскага святара КрэваКрэвейты, якому яны нібыта ездзілі пакланяцца>87. А. Кіркор нават сцвярджаў, што першапачатковая назва Вільні — Крывы горад — паходзіць ад імя жраца Крэве, які нібыта жыў у гэтым горадзе>88. Аднак гістарычная навука ўжо ў канцы мінулага стагоддзя ўзяла пад сумненне факт існавання КрэваКрэвейты. Калі б ён і сапраўды існаваў, то хутчэй трэба было б лічыць, што не ён даў назву цэламу племю, а наадварот, сам быў выхадцам з крэваўкрывічоў, адкуль і магла пайсці назва паганскага сану.

Паводле М. Фасмера, назва «крывічы» нібыта паходзіць ад імя іх роданачальніка Крыва. На жаль, такое імя не зарэгістравана ніводным дакументам. Затое былі імёны Крэў (Кревь) і Крэва (Крева), якія бытавалі ятттчэ ў 1565 г. у Маскоўскай Русі і ў 1674 г. у Запарожскім войску>90. Усе прыведзеныя вышэй факты гавораць за тое, што назва «крывічы» — патранімічная і што яе першапачатковая форма — «крэва».

Вялікая канцэнтрацыя крывіцкіх тапонімаў у Верхнім Панямонні дае пэўную падставу меркавадь, шго менавіта тут, на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, і было першае сталае прыстанішча крэваўкрывічоў. Ва ўсякім выпадку, толькі зыходзячы з гэтага можна растлумачыць ужыванне прускім храністам П. Дусбургам у пачатку XIV ст. назвы «Крывіція».


стр.

Похожие книги