Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 20

Шрифт
Интервал

стр.

Але да сярэдзіньі XIII ст. рэй нашай гісторыі вёў Полацк. Вось чаму яна ў гэты час была пераважна полацкая. На нашу думку, рост полацкай тэрыторыі ішоў болынменш бесперашкодна прыкладна да сярэдзіны IX ст. К гэтаму часу па меры рассялення крывічоў улада Полацка на ўсходзе абдымала вярхоўі Зах. Дзвіны і Дняпра, на поўдні заходзіла за Свіслач да вярхоўяў Пцічы, на захадзе цягнулася ад вярхоўяў Нёмана да вярхоўяў Дзісны, на поўначы ішла ад У свята праз вярхоўі Дрысы і далей пара ле льна Зах. Дзвіне заходзіла ў межы сучаснай Латвіі.

Як бачым, Полацк ужо ў IX ст. сканцэнтраваў вакол сябе велізарную тэрыторыю і стаў адным з важнейшых кмагутнейшых дзяржаваўтваральных цэнтраў Усходняй Еуропы. Гэта і дало яму магчымасць выйсці пераможцам з цяжкіх выпрабаванняў, якія пачаліся для яго з сярэдзіны IX ст.

БЕЛАРУСЬ З СЯРЭДЗІНЫ IX СТАГОДДЗЯ ДА KAHЦA X СТАГОДДЗЯ

КІЕЎ — НОЎГАРАД — ПОЛАЦК

3 гэтага часу пачынаецца наша датаваная гісторыя. Праўда, крыніцы пра падзеі гэтага перыяду — адзінкавыя і, што асабліва дрэнна, супярэчлівыя і невыразныя. Яны і з’яўляюцца тымі «костачкамі», па якіх мы і павінны хоць болынменш прыблізна ўзнаўляць нашу пачатковую гісторыю. Вядома, што пры такім стане крыніц нельга чакаць цвёрдых станоўчых сцверджанняў пра гэты час. Мы можам задавольвацца толькі гіпотэзамі.

Пяройдзем да разгляду гэтых пісьмовых паведамленняў. У летапісе пад 859 г. адзначана, што ў той час, як варагі, якія прыходзілі зза мора, бралі даніну з чудзі, славенаў, меры і крывічоў, хазары спаганялі яе з палянаў, севяранаў, вяцічаў. Найболыная каштоўнасць гэтага паведамлення ў тым, што яно сведчыць пра існаванне ў той час двух саюзаў плямёнаў: паўночнага і паўднёвага. Падобна на тое, што летапіс раскрывав і прычыну ўзнікнення гэтых аб’яднанняў, якая заключалася ў неабходнасці барацьбы са знешнімі ворагамі: для першага — з варагамі, для другога — з хазарамі.

Летапіс яскрава паказаў, што крывічы належалі да паўночнага саюза. Блізкасць крывічоў да славенаў была ўжо адзначана, як мы гаварылі вышэй, дакументам 834 г. пра Ансгарыя — папскага легата ў паўночных народаў, у тым ліку ў славенаў і крывічоў. Дарэчы будзе звярнуць увагу і вось на што. Калі ў летапісе ўпамінаюцца уграфінскія плямёны, сярод якіх жылі славене — чудзь і мера, — балцкія плямёны (літва, латыгола, лотва), сярод якіх і побач з якімі жылі крывічы, — не ўпамінаюцца. Магчыма, гэта можна растлумачыць тым, што названыя плямёны да сярэдзіны IX ст. былі ўжо ў цэлым асіміляваны і страцілі самастойнае значэнне. Але не так даўно было выказана меркаванне, якое грунтуецца на паказаннях Наўгародскага I летапісу, што пад упомненымі ў запісе 859 г. славенамі, крывічамі і мерай трэба разумець не плямёны, а толькі выхадцаў з іх, якія былі першымі насельнікамі Ноўгарада>151. У такім выпадку, вядома, балцкія плямёны не маглі ўпамінацца. Але выказанае меркаванне даволі спрэчнае. ГІаколькі ў запісе 859 г. называюцца паўднёвыя плямёны, то ім маглі супрацьпастаўляцца таксама толькі цэлыя плямёны, а не часткі іх.

Дрыгавічы ні ў першай, ні ў другой групе плямёнаў не названы. Толькі Іаакімаўскі летапіс, як убачым далей, дае намёк на ўваходжанне дрыгавічоў у паўночны саюз.

Радзімічы таксама не ўпомнены ў запісе пад 859 г. Але з паведамлення 885 г. пра тое, што гэта племя плаціла даніну хазарам, можна зрабіць вывад, што яно ўваходзіла ў паўднёвую групу.

Многія гісторыкі бачаць галоўную прычыну ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы ў развіцці феадалізму. Але наўрад ці можна гэту прычыну лічыць сур’ёзнай. Цяжка гаварыць пра наяўнасдь феадалізму нават у сярэдзіне X ст., калі кіеўскія князі хадзілі на зіму ў гіалюддзе ў залежныя землі, дзе і карміліся са сваімі дружынамі і забіралі даніну. Які ж гэта феадалізм? Хутчэй за ўсё ў гэты час існавала яшчэ ваенная дэмакратыя, прыстасаваная перш за ўсё для арганізадыі набегаў на іншыя, звычайна больш багатыя, землі з мэтай захопу здабычы. Мы, вядома, не адмаўляем. наяўнасці ў той час знаці, але яна не была феадальная, бо не жыла за кошт эксплуатацыі сялянства, якое заставалася ў асноўнай масе свабоднае


стр.

Похожие книги