Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 19
Вось гэта ўзаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва і стала найгалоўнейшай з’явай нашай старажытнай гісторыі, беларускага этнагенезу і фармавання беларускай тэрыторыі. Дзякуючы гэтаму ўзмацняўся славянскі элемент, што садзейнічала хутчэйшай асіміляцыі балцкага насельніцтва. Палачане былі першым на тэрыторыі Беларусі вынікам дрыгавіцкакры- віцкага зрашчэння і асіміляцыі гэтымі плямёнамі балтаў. Яны з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў.
3 другога боку, умовы славянскага засялення Беларусі мелі сваім вынікам і карэнныя змены ў сацыяльных адносінах. Найперш яны аказалі вырашальны ўплыў на разлажэнне родавага ладу. Можна ўявіць сабе, якая этнічная цераспалосіца ўтварылася на Беларусі ў выніку прыходу славянаў. Адны плямёны і роды асядалі тут на ста лае жыхарства, другія, праходзячы, толькі часткова пакідалі тут сваіх супляменнікаў і суродзічаў. Усе яны, апынуўшыся на новым месцы, павінны былі наладжваць і новыя ўзаемаадносіны як з балтамі, так і між сабой. Яшчэ В. Ключэўскі адзначаў, што ўмовы перасялення славянаў і каланізацыя імі новых земляў «разбуралі супольнае жыццё родзічаў»>150, што спрыяла адміранню родавай сваяцкай абшчыны. Сапраўды, ужо ўзаемаадносіны славянаў з балтамі, як і балтаў са славянамі, маглі будавацца не на грунце родйасці, а толькі на грунце супольнага тэрытарыяльнага жыцця, што было вялікім крокам наперад, бо выводзіла і славянские і балцкае насельніцтва з вузкага кола родаплемянных інтарэсаў і аб’ядноўвала яго агульнымі тэрытарыяльнымі інтарэсамі. Тым болей гэты працэс узмацніўся яшчэ і ў выніку сумеснага пражывання дрыгавічоў і крывічоў. Гэтым і тлумачыцца паскарэнне грамадскага развіцця ў полацкім Падзвінні, дзе сустрэліся балцкая, дрыгавіцкая і крывіцкая стыхіі. Вось чаму Полацкае «княжанне», якое ў пачатку было племянным крывіцкім, стала першым пераўтварацца ў палітычна-тэрытарыяльную адзінку, што і дало яму значную перавагу ў пашырэнні сваёй тэрыторыі, у паступовым уключэнні ў яго склад дрыгавіцкіх земляў, прынамсі, іх паўночйай часткі, прыкладна па лініі ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну. Лішне гаварыць, што гэта было вынікам прасоўвання крывічоў, якія, мяшаючыся з дрыгавічамі, павялічвалі колькасць палачанаў і пашыралі іх тэрыторыю. Гэтым і тлумачыцца, чаму ў пазнейшы час назва дрыгавіцкай зямлі захавалася толькі за яе прыпяцкай часткай, у якой гістарычны працэс працякаў павольней.
Магчыма, адной з прычын апошняга з’яўлялася меншая ў параўнанні з Полаччынай ступень рознаэтнічнасці ў гэтым рэгіёне. Балцкі элемент тут, як паказваюць гідранімія і археалогія, быў значна радзейшы і таму слабейшы. Крывічы прыйшді сюды пазней і ў меншай колькасці. Цяжка сказаць, дзе быў племянны цэнтр дрыгавічоў. Наўрад ці з’яўляўся ім Тураў, бо летапісныя і археалагічныя дадзеныя гавораць аб яго ўзнікненні толькі ў канцы X ст. Менавіта заснаванне Турава і было выяўленнем пераўтварэння дрыгавіцкага племяннога княжання ў Тураўскае княства, якое ўжо з’яўлялася тэрытарыяльнапалітычнай адзінкай. Праўда, размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад Кіева, яно доўгі час знаходзілася ў сферы яго палітычнага прыцягнення і таму не магло набыць той ролі, якую мела Полацкае княства. I ўсё ж, хоць тураўская гісторыя не была такой бліскучай, як полацкая, нельга прыменшваць яе значэння. Трацячы свае землі на Дзвіне, па Бярэзіне і Друці, дрыгавічы пашыралі сваю тэрыторыю ў Пасожжы, Панямонні і Пабужжы, гэтым самым намнога павялічваючы абшар Беларусі. Менавіта дрыгавічы тварылі сваю гісторыю «без шуму і гвалту», і гэты іх почырк у пазнейшыя надзвычай цяжкія часы страты дзяржаўнасці быў засвоены ўсімі беларусамі. Калі ў Падзвінні склаўся як адзін з правобразаў беларуса — палачанін, то ў Папрыпяцці ў той жа якасці ўзрос паляшук, наш найболей чысты славянскі тып.
Гэтак жа інтэнсіўна, як і ў Полаччыне, але трохі пазней адбываўся этнаўтваральны працэс у Панямонні, дзе на землях балцкіх плямёнаў літвы і яцвягаў таксама сустрэліся крывіцкая і дрыгавіцкая каланізацыя і асіміляцыя. А гэта зноўтакі пацвярджае галоўную асаблівасць пачатковай нашай гісторыі — арганічнае зрашчэнне дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва, што стала грунтам, на якім вырасталі Беларусь і беларусы. Гэты галоўны закон беларусаўтварэння ў поўную моц дзейнічаў і ў Панямонні. Не дзіўна таму, што тут узнік другі пасля Полацка і роўны яму па значэнню дзяржаўны цэнтр Беларусі, які ў сярэдзіне XIII ст. прыйшоў на змену Полацку. Невыпадкова, што тут вырас і трэці прататып беларуса — ліцвін, які і аб’яднаў усю Беларусь у адзінае цэлае і даў ёй на доўгі час сваё імя.