Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 17

Шрифт
Интервал

стр.

. Здзіўляе таксама і малая колькасць балтыйскіх запазычанняў у беларускай мове, хоць, на першы погляд, іх павінна б быць значна болей>126, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць балцкіх гідронімаў у Беларусі. I гэта не дзіўна. Як мы ўжо бачылі, Беларусь у сілу яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва канцэнтраваўся славянскі элемент, і таму ён мог значна пераважаць і перамагаць балцкі. Нельга забывацца і пра слабую заселенасць паасобных месц у балцкую эпоху. Так, землі на поўдзень ад Менска, міжрэчча Вяллі і Гайны і інш. амаль поўнасцю пуставалі, мала было паселішчаў на поўдзень ад Полацка>127. Зразумела, што славяне, якія ў значнай колькасці засялялі гэтыя мясцовасці, толькі ў малой меры маглі ўбіраць балцкія рысы.

Нельга пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія сцвярджаюць, што асіміляцыя балтаў закончылася ў XII–XIII стст. Яна ішла на працягу ўсёй далейшай нашай гісторыі, ужо тады, калі сфармаваўся беларускі народ, і нават мела месца ў зусім нядаўнім мінулым, ужо ў нашым стагоддзі>128.

КРЫВІЦКАДРЫГАВІЦКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ I ЎЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

Яшчэ болынае значэнне ў складванні беларускага народа мелі ўзаемаадносіны славянскіх плямёнаў. Дрыгавіцкае і крывіцкае племянныя «княжанні» належалі да ліку тых, якія не распаліся і не зніклі, а паступова перараслі ў палітычныя ўтварэнні і атрымалі назву Тураўскага і Полацкага княстваў па сваіх цэнтрах. Гэта было найважнейшым гістарычным працэсам на беларускіх землях ад пачатку іх славянскага засялення і да сярэдзіны IX ст. Аднак працякаў ён не ўсюды аднолькава, што было абумоўлена рознымі прычынамі, і найперш характарам рассялення дрыгавічоў і крывічоў. Дрыгавічы, як мы ведаем, занялі вялікую прастору ад Прыпяці да Дзвіны. Toe, што яны змаглі пранікнуць так далёка, можа сведчыць аб раннім, магчыма, яшчэ на рубяжы нашай эры>129, з'яўленні гэтага племя (правільней, яго продкаў) на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці на яе поўдні. Пасяліўшыся сярод балотаў і пушчаў, дрыгавічы, натуральна, пачалі траціць адзінства і распадацца на асобныя галіны. Выключна важным па гістарычных выніках быў лёс іх падзвінскай часткі, самай аддаленай ад іх прыпяцкай метраполіі і таму менш звязанай з апошняй. Менавіта ў непасрэднай блізкасці ад яе дзесьці ў пачатку VIII ст.>130 узнік пры ўпадзенні ракі Палаты ў Зах. Дзвіну самы моцны на той час цэнтр крывічоў Полацк. Ёсць думка, што назва Палаты паходзіць ад балцкага слова «палтэ», ці «палтс», што азначае «лужына»>131. Месца заснавання Полацка з’яўлялася выключна выгодным. Дзвіна, паблізу якой ён размясціўся, была часткай таго шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Хазарыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі плямёнамі і з скандынаўскімі краінамі>132, што, вядома, не магло не спрыяць эканамічнаму росту Полацка і ператварэнню яго напачатку, магчыма, толькі з месца збору вечавых сходаў, пасля ўмацаванага паселішча — «града» ў сапраўдны горад, г. зн. у цэнтр гандлю і рамёстваў. Такім чынам, Зах. Дзвіна, стаўшы першай жыццёвай артэрыяй Полацка, вызначыла і кірунак яго гістарычнай плыні, і першапачатковую вобласць яго жыццёвых інтарэсаў, а разам з гэтым і яго асобнасць. Цалкам зразу мела, што вакол такога моцнага асяродку крывічоў не магло не складвацца асобнае «княжанне». Яно ў самым пачатку было таксама племянным (успомнім, што летапіс называв першых насельнікаў Полацка крывічамі).

Але Полацк, як яскрава пасведчыў летапіс, быў і цэнтрам крывіцкага рассялення «наверх Дзвіны, Дняпра і Волгі». Таму, зразумела, прыйшоўшы спачатку на правы бераг Дзвіны, яны пачалі пераходзіць і на яе левы бераг. Як паказвае археалогія, асабліва інтэнсіўны быў рух крывічоў на поўдзень ва ульскаўшацкім міжрэччы, а таксама па Бярэзіне>133. А гэта мела сваім вынікам тое, што крывічы пачалі мяшацца з прыдзвінскімі дрыгавічамі, якія, аддаліўшыся ад свайго племяннога цэнтра ў Папрыпяцці, у сваю чаргу сталі прымыкаць да Полацка.

Паміж даследчыкамі даўно вядуцца спрэчкі наконт таго, хто такія палачане. Справа ў тым, што ўжо першапачатковы летапіс зрабіў гэта пытанне праблематычным. Сапраўды, у пераліку ўсходнеславянскіх плямёнаў, які быў зроблены двойчы, названы палачане, у той час як крывічы ў ім не ўпомнены. Аднак у паведамленнях аб пазнейшых падзеях, такіх, як «прызванне» варажскіх князёў, паход Алега ў 882 г. на Кіеў і ў 907 г. на Візантыю і інш., — усюды ўпамінаюцца крывічы і адсутнічаюць палачане, хоць полацкія крывічы і прымалі ўдзел ва ўсіх гэтых падзеях. I ў давяршэнне ў летапісе непасрэдна сказана, што ад палачанаў «крывічы, якія сядзяць на вярхоўях Дзвіны, Волгі і Дняпра». Дык хто ж такія палачане і ў якіх яны адносінах знаходзіліся да крывічоў? Хто ад каго паходзіць: крывічы — ад палачанаў ці — палачане ад крывічоў? Адказы на гэтыя пытанні былі розныя. Адны катэгарычна прымалі палачанаў за асобнае ўсходнеславянскае племя (А. П’янкоў), другія лічылі іх «малым племем», што было ядром «вялікага племя», якім з’яўляўся палачанскі саюз плямёнаў (Г. Лаўмяньскі), паводле трэціх, палачане — гэта крывічы, што асімілявалі балтаў і адначасова самі ўвабралі некаторыя рысы асіміляваных плямёнаў (Л. Аляксееў). Былі выказаны і іншыя меркаванні, якія мы адзначым пасля. Хоць некаторыя з гэтых думак, як, напрыклад, Л. Аляксеева, у некаторай ступені слушныя, аднак усе яны абміналі галоўную сутнасць палачанаў як прынцыпова новай гістарычнай з’явы. А прычына гэтаму — ігнараванне летапіснага паведамлення аб рассяленні дрыгавічоў да Дзвіны. Таму мы яшчэ раз падкрэсліваем негрунтоўнасць гэтай папраўкі да летапісу. Асабліва здзіўляе тое, што археолагамі выключаецца поўнасцю магчымасць мяшання крывіцкага і дрыгавіцкага насельніцтва, прынамсі, у цэнтральнай, як пісаў Л. Аляксееў, частцы Беларусі. Маўляў, «у XI ст. стыхійнае прасоўванне крывічоў спынілася: яны ўвайшлі ў сутыкненне з дрыгавічамі, якія засялілі землі на поўдзень ад Менска, Барысава і Друцка»


стр.

Похожие книги