Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 6
Трэба зазначыць, што славянскае засяленне Беларусі, як і іншых усходнееўрапейскіх земляў, не было аднаразовай падзеяй: яно расцягнулася на доўгі перыяд, магчыма, на некалькі стагоддзяў. Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусь толькі з поўдня. Але ўжо Я. Карскі заўважыў, што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя, рушыла з поўдня (з Прыпяці і яе прытокаў) і захаду (можа быць, з Зах. Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана, а адсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе»>30. Цяпер пяройдзем да разгляду славянскіх плямёнаў, якія прыйшлі на Беларусь.
ДРЫГАВІЧЫ былі адным з тых плямёнаў, што адыгралі вырашальную ролю ва ўтварэнні беларускага народа. Хоць яны па традыцыі і лічацца племем паўднёвага паходжання, аднак у некаторых сучасных даследчыкаў няма цвёрдай упэўненасці ў гэтым>31, а іншыя нават адносяць іх да плямёнаў заходняга паходжання>32. Усё ж летапіснае паведамленне пра тое, што дрыгавічы пасяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіной, паказвае, што кірунак іх рассялення ішоў з поўдня на поўнач. Не выключана, што дрыгавічы былі патомкамі зарубінецкіх плямёнаў, якія жылі і на поўдні Беларусі і якія некаторыя даследчыкі лічаць за славянскія.
Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіў ад «дрыгвы», якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думка пра паходжанне гэтай племянной назвы і цяпер падтрымліваедца некаторымі даследчыкамі, аднак гэты погляд трэба прызнаць устарэлым. Па характары мясдовасді, паводле летапісу, празваны далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, а толькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы (адсюль і палякі). Драўляне, ці дзераві, жылі і на левым беразе Эльбы. Тое ж самае ў адносінах дрыгавічоў. Асноўная іх маса, бясспрэчна, пасялілася на Беларусі. Але некаторыя часткі гэтага племя апынуліся ў іншых мясцовасцях, дзе яны мелі тую ж самую назву, хоць там ніякай дрыгвы не было, як, напрыклад, у Маке доніі (у ваколіцах г. Сялуна), па звестках паміж 669 і 886 гг., ці ў Фракіі на р. Драгавіц, паміж Салонікамі і Вярэяй. Былі дрыгавічы і ў палабскіх славянаў, пра што сведчаць дрыгавіцкія назвы вёсак, засведчаныя дакументамі 946 і 1150 гг. і пазнейшым часам>33. Усе гэтыя факты прымушаюць усумніцца ў паходжанні назвы дрыгавічоў, як і палянаў, і драўлянаў, ад характару мясцовасцяў, у якіх яны аселі. ПІто да назвы дрыгавічоў, то наяўнасць у ёй суфікса «іч» наводзіць на думку аб яе патранімічным характары. Гэта прызнаваў і У. Завітневіч>34.1 сапраўды, калі б яна была ўтворана ад «дрыгвы», то мела б форму «дрыгаўляне» (па ўзору «паляне» і «драўляне»). Хутчэй за ўсё, мабыць, што назва дрыгавічоў. паходзіць ад славянскага імя Дрыгавіт>35, як радзімічы ад Радзіма і вяцічы ад Вяткі. Гэта тым больш верагодна, што ў Канстанціна Парфірароднага і ў «Жыціі Дзмітрыя Салунскага» яны выступаюць як «друіувіты», «драгувіты» І «дрогуііітьг»>36. Пры «р» быў досыць невыразны галосны гук, які перадаваўся парознаму візантыйцамі. Ён парознаму мог гу~ чаць і ў славянскім вымаўленні. Як бачым, больш правільнай формай гэтай назвы трэба лічыць «драгавічы». I вельмі плеяда, што ў беларускай навуковай літаратуры ўкаранілася яўна няправільная форма «дрыгавічы». Тут дарэчы будзе адзначыць пахвальную спробу Л. Аляксеева ўжывадь форму «дроговичи».
Паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў ішла на поўдзень ад Прыпяці па мяжы былых Менскай і Валынскай губерняў, дзенідзе толькі заходзячы яшчэ далей на поўдзень (у міжрэччы Гарыні і Стыры). Тут дрыгавічоў ад драўлянаў ад дзяляла досыць шырокая балоцістая прастора.
Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною>38. I гэтым самым у адрозненне ад іншых летапісаў адзначыў іх усходнюю мяжу. А яна ішла па левым беразе Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці.
Вельмі дыскусійнымі ў навуцы былі паўночныя і заходнія рубяжы дрыгавічоў. У летапісе сказана, што дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Дзвіною, з чаго можна зрабіць вывад, што яны рассяліліся да самай Дзвіны (у далейшым пры разглядзе іншага важнага пытаніш мы прывядзём яшчэ адно летапіснае сведчанне аб пранікненні дрыгавічоў да Дзвіны).