Але якімі б для нас няяснымі і спрэчнымі ні былі падзеі 1013 г., у іх упершыню выявіліся вельмі важныя моманты нашай гісторыі: імкненне Турава да адасаблення ад Кіева, што пацвердзіць яго далейшая гісторыя; гэта першы зарэгістраваны крыніцамі факт суперніцтва Русі і Полынчы за а дну з беларускіх земляў. У далейшым яно стане адным з неспрыяльных фактараў нашай гісторыі, які знаходзіцца ў шчыльнай сувязі з папярэднім — пачаткам барацьбы лацінства і праваслаўя за перавагу ў асяроддзі беларускага насельніцтва.
Непасрэдна з барацьбой Яраслава і Святаполка звязана і першае ўпамінанне гора да Берасця (суч. Брэст). Іпацьеўскі летапіс паведамляе, што ў 1019 г. Святаполк, пацярпеўшы паражэнне у барацьбе за велікакняскі пасад, уцякае за межы дзяржавы і на некаторы час спыняецца ў Берасці>254. На пад ставе гэтага даследчыкамі выказваецца меркаванне, што гэты горад з’яўляўся апошнім пунктам перад «ляцкай зямлёй» І што ён, пабудаваны на зямлі, скаланізаванай дрыгавічамі, першапачаткова ўваходзіў у склад Тураўскага княства>255. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць датаваць перадмацерыковыя пласты старажытнага гарадзішча рубяжом X–XI стст.>256. Узнікненне горада на мысе пры ўпадзенні Мухаўца ў Зах. Буг было абумоўлена яго значэннем як пагранічнай крэпасці і апорным пунктам славянскага асваення навакольнай тэрыторыі>257. Адначасова ён меў і важнае гандлёвае значэнне. Парубежнае становішча Берасця прыводзіла да таго, што горад з самага пачатку сваёй гісторыі стаў аб’ектам заваёўніцкіх нападаў з розных бакоў. Так, ужо ў 1022 г. Яраслаў робіць паход пад гэты горад>258. Летапіс не паведамляе ні аб мэтах, ні аб выніках гэтага паходу, што і дало повад некаторым даследчыкам для меркавання, што Яраслаў рабіў гэты паход, каб вярнуць Берасце, захопленае ў 1020 г. Баляславам, і што дасягнуў гэтага ён толькі ў 1044 г.>259.
Першая палова XI ст. для Полаччыны абмяжоўваепда 1003–1044 гг., на якія прыпадае князяванне Брачыслава Ізяславіча. Намі ўжо адзначалася, што Брачыслаў заняў полацкі пасад зусім малалетнім, магчыма, ва ўзросце аднагодвух гадоў. I гэты суб’ектьіўны фактар мог пэўным чынам паўплываць на палітычнае жыццё Полаччыны, у прыватнасці на яе знешнюю актыўнасць. I сапраўды, да пачатку 20-х гадоў XI ст. летапісьі не адзначылі ніякіх ваенных акцый полацкага князя. Але прычынай гэтага магло быць найперш тое, што ў гэты Час ішло ўнутранае ўладкаванне і ўмацаванне Полацка. Краіна, карыстаючыся спрыяльнай знешняй кан’юнктурай (у заемная барацьба кіеўскага і наўгародскага князёў), назапашвала сілы, іпто і дало свае вынікі ў будучым, а менавіта ў 1019–1021 гг.
Звесткі пра гэтыя падзеі захаваліся ў розных па сваім змесце і характары крыніцах: у скандынаўскіх сагах, рускіх летапісах і ў Я. Длугаша. Найперш разгледзім сведчанні т. зв. «Эймундавай сагі». Бясспрэчна, яна, як і кожная сага, мае шмат фантастычнага і блытанага, і таму да яе паведамленняў трэба адносіцца з вялікай асцярогай. I тым не меней у ёй мы знаходзім калі не самі праўдзівыя факты, то хоць пэўныя ўказанні на іх. Паводле «Эймундавай саг!», нарманы, якія спачатку служылі Яраславу, пасварыўшыся з ім, пайшлі ў Полацк да Брачыслава, які тут называецца Варцілавам і лічыцца не пляменнікам, а братам Яраслава (Ярыцлейва). Барацьба паміж імі пачалася як быццам зза таго, што Яраслаў патрабаваў ад Брачыслава вёсак і гарадоў, сумежных з кіеўскімі ўладаннямі, г. зн. пэўнай полацкай тэрыторыі. У ходзе ваенных дзеянняў жонка Яраслава Інгігерд трапляе ў палон да нарманаў, якія служылі Брачыславу. Дзякуючы ёй хутка паміж варожымі бакамі быў заключаны мір, згодна з умовай якога Яраслаў атрымаў ва ўладанне галоўную частку Г ардарыка (так называлася тут Русь) — Ноўгарад (Хельмгард), Брачыслаў — другое, лепшае княства Кіеў(Кенугард), а Эймунду — важаку нарманаў, што служылі пачаргова Яраславу і Брачыславу, дастаўся Полацк і ўся тая вобласць, якая ляжыць побач. Далей паведамлялася, што Брачыслаў пражыў пасля гэтага тры зімы і па яго смерці Яраслаў стаў княжыць і над Кіевам, і над Ноўгарадам. А Полацк пасля смерці бяздзетнага Эймунда застаўся яго пабраціму Рагнару.