Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - страница 3
Але з усіх геаграфічных фактараў найболынае значэнне ў нашай гісторыі мелі рэкі. Менавіта яны звязалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі Беларусі і вызначылі жыццёвую прастору яе народа. Сапраўды, наша зямля цалкам займае верхнюю частку Падняпроўя і болыныя часткі Падзвіння і Панямоння. Вось чаму землі будучай Беларусі і з’явіліся тым месцам, дзе вялікія водныя артэрыі, дзякуючы шматлікім прытокам і во лакам, злучаліся паміж сабою ў адзіную рачную сетку, што стала той прыроднай асновай, на якой ткалася наша гісторыя.
Такім чынам, адметнасць нашай гісторыі пачынаецца з прыроднай адметнасці нашай тэрыторыі. Спачатку як геаграфічны, а пасля як этнічны, эканамічны і палітычны комплекс Беларусь склалася ў вельмі даўнія часы. Прычым зраслася яна настолькі трывала, што, нягледзячы на многія стагоддзі разбуральных войнаў і палітычных падзелаў, яна нязменна захоўвала сябе.
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад>8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100–40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху»>9. Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад.
Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30–20 тысяч гадоў да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці>10. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту>11. На жаль, даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі, што можа тлумачыцца яго крайняй малалікасцю>12. Гэта акалічнасць абцяжарвае для нас вызначэнне яго этнічнай прыналежнасці. А. Шахматаў лічыў, што ў басёйне Прыпяці на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай губерняў жылі продкі заходніх фінаў, а ў басейне верхняга цячэння Дняпра і Дзясны — продкі мардвы>13. Сучасная навука дапускае наяўнасць уграфінаў толькі ў Падзвінні, што пацвярджаецца тапанімікай і антрапалогіяй>14.
Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае нам падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Аднак толькі адны уграфіны з’яўляюцца гістарычна вядомымі для нас.
У канцы неаліту і ў пачатку бронзы магутная хваля індаеўрапейцаў, што прыйшла з Сярэдняга Прыдняпроўя, пакрыла сабою этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі. 3 асяроддзя індаеўрапейцаў і выдзеліліся балтыйскія плямёны, ці, як іх называюць у навуцы, балты.
У даследчыкаў няма адзінай думкі наконт часу фармавання балтаў. Адны (В. Тапароў і А. Трубачоў) лічаць, што гэтыя плямёны позна ўступілі на гістарычную арэну (у I — пачатку II тыс. н. э.). Некаторыя гісторыкі (Т. ЛерСплавін- скі) сцвярджаюць, што фармаванню балтаў папярэднічала балтаславянскае адзінства. Аднак у сучасны момант гэта думка ўсё больш бярэцца пад сумненне, і больш пераканаўча даводзіцца аб выдзяленні балтаў з індаеўрапейцаў яшчэ ў III — пачатку II тыс. да н. э. Сапраўды, без гэтага нельга зразумець, як маглі рассяліцца балты на тэрыторыі ад Віслы да верхняй Волгі, тэрыторыі, якая вызначалася да гэтага этнічнай стракатасцю. Перавага ў колькасці, болын прадукцыйная жывёлагадоўчаземляробчая гаспадарка і далі магчымасць балтам асіміляваць ранейшае паляўнічарыба- лоўнае насельніцтва.
Хоць балцкае засяленне тэрыторыі Беларусі магло адбыцца і ў больш ранні час, аднак даступныя навуцы матэрыялы даюць магчымасць разглядаць яго гісторыю тут толькі з VII–VI стст. да ж. э.