Цалкам магчыма, што Ігар быў роданачальнікам новай дынастыі. Нездарма ж у шэрагу летапісаў пералік кіеўскіх князёў пачынаўся з яго, якога называлі Старым>173. Не выключана таксама і тое, што Ігар і Алег з самага пачатку былі ў Кіеве і ім удалося ў міжусобнай барацьбе перамагчы і забіць Аскольда і Дзіра, і толькі пазней наўгародскія летапісцы прыпісаді ім варажскае паходжанне, пра што мы будзем гаварыць ніжэй. Як бачым, у пытанні ўтварэння КіеўскаНаўгародскай дзяржавы і дасюль шмат незразумелага і нявысветленага. Адзначанае намі хоць у нейкай ступені можа вытлумачьщь, чаму такое супярэчлівае паве дам ленне пра захоп Алегам Смаленска ў 882 г.
Паводле летапісу, Алег, які пасля смерці Рурыка (879 г.) стаў апекуном малалетняга Рурыкавіча — Ігара і гэтым самым фактычна зрабіўся паўнаўладным гаспадаром, у 882 г. пайшоў з Ноўгарада ў Кіеў з войскам, якое сабраў з варагаў, чудзі, славенаў, меры, весі і крывічоў (відаць, пскоўскіх, бо, будучы ў Ноўгарадзе, не мог ён набраць поладкіх крывічоў, што знаходзіліся пад уладай Кіева). I першым яго заваяваннем у гэтым паходзе быў Смаленск (зноўтакі незразумела, навошта было заваёўваць Смаленск з Ноўгарада, якому ён верагодней за ўсё належаў. Болын лагічным было б, каб ён заваёўваў Смаленск з Кіева, што, магчыма, так і было). Дзіўна і тое, чаму Алег, маючы шматплямённае войска, да Смаленска падышоў толькі з крывічамі: «и прййде к Смоленьску с кривичи»>174. Праўда, С. Салаўёў лічыў, што замест «с кривичи» трэба чытаць «в кривичи», бо, маўляў, пазнейшы перапісчык не зразумеў, што значыць «в кривичи», паколькі раней было сказана, што Алег ужо ішоў з крывічамі, і таму напісаў «с кривичи». Паколькі лепшага тлумачэння паку ль што няма, з гэтай думкай С. Салаўёва можна пагадзіцца. «Прия град», як сказана ў летапісе, Алег пасадзіў у ім «муж свои». Вось гэта акалічнасць асабліва важная для нас. У працэсе рассялення дняпроўскія крывічы далёка адышлі ад сваёй полацкай метраполіі і таму з цягам часу ўсё менш адчувалі сувязь з ёй. Мы добра ведаем, якое значэнне ў жыцці старажытнага насельніцтва мелі рэкі. Менавіта Дняпро і стаў вызначадь свой кірунак жыцця крывічоў, што пасяліліся ў яго басейне. Смаленск і з’явіўся тым цэнтрам, які стаў гуртаваць іх у асобную адзінку. Пасля заваявання Полацка Аскольдам і Дзірам адасобленасць Смаленска атрымала і знешняе выяўленне: ён быў палітычна адрэзаны ад Полацка. Становішча, як бачым, не змянілася і пасля падзей 882 г. У Смаленску быў пасаджаны свой «муж», г. зн., што кіраванне ім з Кіева ажыццяўлялася асобна ад кіравання Полацкам.
Але не толькі геаграфічныя ўмовы вызначылі адметнасць дняпроўскіх (смаленскіх) крывічоў. Даследчыкі ўказваюць на шэраг рысаў, якія адрозніваюць іх ад палачанаў. Калі фармаванне апошніх ішло ў працэсе збліжэння крывічоў з дрыгавічамі на балцкім субстраце, то смаленскія крывічы з’яўляюцца вынікам мяшання крывічоў з радзімічамі на балдкім і часткова уграфінскім субстраце. Усё гэта вызначыла і іх некаторую адметнасць у дыялекце (мяккаэрасць, цоканне), звычаях (стаўбавы абрад), у матэрыяльнай культуры (аднакамерная хата) і інш.>1. Раён Віцебска адносіцца да арэалу пашырэння гэтых асаблівасцяў, і таму цалкам апраўдана назва ўсходніх крывічоў як смаленскавіцебскіх>1.
Звяртае на сябе ўвагу і вось яшчэ што. Чаму Алег, які, паводле летапісу, ідучы з Ноўгарада ў Кіеў, заваяваў толькі адзін Смаленск? Няўжо на такім доўгім шляху не было іншых гарадоў (Любеч, які з’яўляецца ў паасобных летапісах, — пазнейшая ўстаўка)?>178 Тут могуць быць два тлумачэнні. Магчыма, што былі заваяваны 1 іншыя гарады, але летапісец, робячы асаблівы націск на Смаленску, іх не называв. 3 другога боку, магчыма і тое, што толькі Смаленск і быў заваяваны тады, асабліва калі прытрымлівацца думкі, што гэта было зроблена не з Ноўгарада, а з Кіева. Сапраўды, калі ў складзе кіеўскіх уладанняў былі дрыгавіцкія і полацкія землі, то Смаленск заставаўся тым адзіным звяном, якое магло канчаткова звязаць Паўднёвую (Кіеўскую) і Паўночную (Наўгародскую) Русь. Трэба памятаць, што Смаленск к канцу IX ст. набыў выключна важнае значэнне як месца, дзе скрыжоўваліся гандлёвыя шляхі як з у сходу на захад, так і з поўдня на поўнач. Авалоданне Смаленскам азначала для таго часу — поўнасцю ўзяць у свае рукі шлях «з варагаў у грэкі» з усімі яго адгалінаваннямі. Такім чынам, заваяванне Смаленска з’явілася апошнім этапам у працэсе ўтварэння КіеўскаНаўгародскай дзяржавы. Як убачым пасля, ключавое значэнне Смаленск меў не толькі ў барацьбе Поўдня і Поўначы, але і пазней — у барацьбе Захаду і Усходу. Захоп Смаленска Алегам азначаў уключэнне пад уладу кіеўсканаўгародскіх князёў усіх крывічоў.